Выклік, годнасць і цікток пракурора: апошнія словы абвінавачаных у перавароце

Кастусёў і Краўчук ў судзе / БЕЛТА
Кастусёў і Краўчук ў судзе / БЕЛТА

Абвінавачаныя па справе аб "спробе дзяржаўнага перавароту" выступілі з апошнім словам у судзе 31 жніўня. Для Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва і Юрыя Зянковіча пракурор запытаў па 12 гадоў пазбаўлення волі. Для Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — па тры гады. Яны абвінавачваюцца ў грубым "парушэнні грамадскага парадку", але былі затрыманыя па справе аб дзяржперавароце. Прысуд — 5 верасня.

Еўрарадыё даведалася, пра што яны казалі ў сваім апошнім слове. Месцамі на судзе хацелася плакаць ад несправядлівасці.

Прамова Фядуты была выклікам

Вызов,достоинство и тикток прокурора: последние слова обвиняемых в госперевороте
Аляксандр Фядута ў судзе / Sputnik

Першым слова атрымаў Аляксандар Фядута. Яго прамова была дзёрзкай, поўнай сарказму, іроніі, жартаў і трохі адчайнай. Так кажа чалавек, якому няма чаго губляць. Некалькі разоў людзі смяяліся. 

Смяялася і журналістка "Савецкай Беларусі", праўда, не з жартаў, а калі Фядута сказаў, што ўсім вядома, што ён бяссрэбранік і не любіць грошай. Таму карыслівых мэтаў у яго не было. Фядута ўспомніў, што ў яго за доўгія гады не набралася асаблівых зберажэнняў — невялікая кватэра, кнігі. Зарабляў ён артыкуламі, з якіх плаціць падаткі.

Вызов,достоинство и тикток прокурора: последние слова обвиняемых в госперевороте
На пярэднім плане — Рыгор Кастусёў у судзе / sb.by

Рыгор Кастусёў расказаў, што не ўспрымаў усё, у чым яго абвінавачваюць, як пераварот. Ён гаварыў з пазіцыі кіраўніка мірнай партыі БНФ, якая заўсёды была гатовая супрацоўнічаць з дзяржавай, хвалявалася за будучыню Беларусі і перажывала праз наступствы санкцый. Казаў, што хацеў бы абмеркаваць з Макеем пагаршэнне стасункаў з ЗША. А на зум-канферэнцыях хацеў паслухаць Фядуту. Трэба сказаць, Фядуту ўважліва слухалі нават у судзе. Ціхары, ахоўнікі, суддзя — усё. Калі пачаў казаць Кастусёў, усё зноў утаропіліся ў тэлефоны.

Вызов,достоинство и тикток прокурора: последние слова обвиняемых в госперевороте
Юрый Зянковіч / Sputnik

Юрый Зянковіч стараўся трымаць твар, але гэта ўдавалася з цяжкасцю. Калі яго запрасілі сказаць апошняе слова, ён гаварыў па-беларуску. Гэта быў кароткі вонкава безэмацыйны выступ, за якім было шмат эмоцый. 

Ён прывёў цытату з кнігі Хайнца Хёнэ "Ордэн "Мёртвая галава". Гэтая кніга пра СС. Цытата тычылася юрыстаў. На жаль, цалкам яе не атрымалася запісаць. У яе ўваходзілі словы "самы прымітыўны закон" і "ахвярапрынашэнні". Мяркуючы з выступу Зянковіча, ён лічыць, што яго проста падманулі. 

Дзяніс Краўчук сказаў, што прызнае віну і спадзяецца на ласку.

Прамова адважнай жанчыны пад ціктокі пракурора

Вызов,достоинство и тикток прокурора: последние слова обвиняемых в госперевороте
Вольга Галубовіч з сынам / Фота з сацыяльных сетак

Далей было вельмі шчырае і смелае выступленне Вольгі Галубовіч. Яна расказала, што яе жыццё падзялілася на "да" і "пасля" ў 2020 годзе. Да 2020 года яна была мамай, дачкой, сястрой і жонкай. 

Я ў жыцці не зрабіла ніводнага злачынства. У мяне не было нават штрафаў.

У 40 гадоў Вольга нарадзіла другое дзіця. Гэта значыла для яе так шмат, што яна вырашыла максімальна прысвяціць сябе сям'і. Але здарыўся 2020 год. І яна не змагла заставацца ўбаку. Калі стала зразумела, што вінаватых у збіцці і катаваннях не пакараюць, Вольга прыехала на марш у Мінску. Яна не ведала, ці прыйдуць беларусы. А іх прыйшло вельмі шмат. Нараджэнне дзіцяці і момант, калі беларусы сабраліся разам, былі самымі шчаслівымі ў яе жыцці, расказала яна ў судзе.

Мне здавалася, што я магу нешта змяніць

Яна казала, што не хавае і не саромеецца ўдзелу ў пратэстах. Яшчэ заявіла суду, што цалкам нармальна, што людзі чытаюць навіны ў тэлеграме, калі дзяржСМІ не даюць праўдзівай інфармацыі.

Прамову жанчыны, якая стрымлівала слёзы, перапыніў гук ціктока ў тэлефоне пракурора. Ён доўга не мог яго выключыць, а Вольга працягвала гаварыць.

Яна пачала плакаць, таму што пачала казаць пра сям'ю і таму што 17 месяцаў, якія яна правяла ў СІЗА, — гэта жудасна несправядліва. Вольга расказвала, што пазбаўленая магчымасці бачыць сваіх дзяцей. Ужо пяць месяцаў не перадаюць яе лісты дачцэ, і столькі ж яна не бачыла свайго мужа. Яе паставілі на ўлік як экстрэмістку, схільную да дэструктыўнай дзейнасці.

Паглядзіце, дзе я, дзе экстрэмізм. Я нічога не даю сваім дзецям, я не бачу іх. За што гэта ўсё? — здзіўлялася Вольга.

Яна была поўная вялікай унутранай годнасці і абсалютна дзіцячага неразумення, як гэта ўсё можа адбывацца. Але ў Крымінальным кодэксе няма слова "справядлівасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі