Вышэйшы дзяржаўны савет СД правядзе пасяджэнне 4 лістапада ў анлайн-фармаце

У працы савета таксама будуць удзельнічаць кіраўнікі ўрадаў абедзвюх краін / БЕЛТА​
У працы савета таксама будуць удзельнічаць кіраўнікі ўрадаў абедзвюх краін / БЕЛТА​

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пройдзе 4 лістапада ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе прэс-служба Пастаяннага камітэта СД.

У яго працы возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў і старшыні парламентаў абедзвюх краін.

На пасяджэнні будуць разгледжаны асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень-чэрвень 2021 года. Таксама на пасяджэнні будзе прадстаўлена канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што падпісанне саюзных праграм адбудзецца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое павінна прайсці 4 лістапада. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на перамовах у Маскве 9 верасня ўзгаднілі ўсе 28 саюзных праграм па інтэграцыі дзвюх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі