Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

28 жніўня ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў прайшлі тры апошнія матчы кваліфікацыі плэй-оф. 

Бельгійскі "Бруге" на сваім полі абыграў аўстрыйскі ЛАСК — 2:1 (у першай сустрэчы бельгійцы таксама святкавалі перамогу — 1:0). Галандскі "Аякс" у сябе дома перамог кіпрскі АПОЭЛ 2:0 (першы матч скончыўся ўнічыю — 0:0). А чэшская "Славія" на сваім полі атрымала вікторыю над румынскім ЧФР 1:0 (першы матч чэшскі клуб выйграў з такім самым лікам). 

Лёсаванне, якое вызначыць групы, адбудзецца сёння ў Манака.

Першы кошык: англійскія "Ліверпуль", "Чэлсі", "Манчэстар Сіці", іспанская "Барселона", нямецкая "Баварыя", італьянскі "Ювентус", французскі ПСЖ і пецярбургскі "Зеніт".

Другі: іспанскія "Рэал" і "Атлетыка", англійскі "Тотэнхэм", нямецкая "Барусія", італьянскі "Напалі", украінскі "Шахцёр", партугальская "Бенфіка" ды галандскі "Аякс".

Трэці: нямецкі "Баер", аўстрыйскі "Зальцбург", грэцкі "Алімпіякас", іспанская "Валенсія", італьянскі "Інтэр", харвацкае "Дынама Заграб", французскі "Ліён" і бельгійскі "Бруге".

Чацвёрты: турэцкі "Галатасарай", маскоўскі "Лакаматыў", нямецкі "Лейпцыг", бельгійскі "Генк", сербская "Црвена Зорка", італьянская "Аталанта", французскі "Ліль" і чэшская "Славія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі