“Я галасую за сябе”: Таццяна Караткевіч наведала выбарчы ўчастак

“Я галасую за сябе”: Таццяна Караткевіч наведала выбарчы ўчастак

Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч прагаласавала на выбарчым участку недалёка ад свайго дома. Галасаваць прыйшла з мужам, але бюлетэнь перад журналістамі ў скрынку апускала адна. Выйшаўшы з-за шырмы, яна паказала журналістам свой бюлетэнь. “Сёння я ўпершыню галасую за сябе”, — сказала яна пры гэтым. А таксама распавяла, чаму не кліча сваіх прыхільнікаў на акцыю пратэсту:

“Мы маем права на мірны пратэст. Але рэакцыя ўладаў можа быць неадэкватнай. І не хацелася б, каб тыя людзі, якія галасавалі за мірныя перамены, трапілі пад правакацыі іншых палітычных сілаў”, — заявіла Караткевіч.

Пасля галасавання кандыдатка збіраецца наведаць спартыўны матч з удзелам свайго сына. Затым “быць у горадзе, наведаць выставу, быць са сваім штабам”. Таксама Караткевіч паведаміла, што спадзяецца на другі тур.

Каментуючы вялікі адсотак грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова, Караткевіч адзначыла, што гэта “страх сістэмы, якая робіць усё, каб скарэктаваць вынікі галасавання”.

 

Фота nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі