Як ЦСКА разграміў "Рэал" (відэа галоў)

Як ЦСКА разграміў "Рэал" (відэа галоў)

У апошнім матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў маскоўскі ЦСКА разграміў у Мадрыдзе "Рэал" — 3:0. Каманда, якую трэніруе беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, заняла апошняе месца ў групе G Лігі чэмпіёнаў, але ўвайшла ў гісторыю: двойчы абыграла "Рэал" (у Маскве з лікам 1:0), да таго ж каралеўскі клуб ніколі не прайграваў у еўракубках на сваім полі з буйным лікам.

Ужо вядомыя ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў: "Аякс", "Баварыя", "Манчэстар Сіці", "Рэал", "Рома", "Манчэстар Юнайтэд", "Ювентуc", "Ліверпуль", ПСЖ, "Тотэнхэм", "Барусія", "Атлетыка", "Барселона", "Порту", "Шальке" і "Ліён".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі