Як кандыдаты ставяцца да расійскай вайсковай базы ў Беларусі

Як кандыдаты ставяцца да расійскай вайсковай базы ў Беларусі

За яе стварэнне нібыта выступае толькі кандыдат Лукашэнка. Катэгарычна супраць — толькі Караткевіч.

 

Мікалай Улаховіч, палкоўнік, служыў у арміі СССР з 1970 па 1992 гады, займаў пасаду намесніка начальніка тэрытарыяльнага ваенна-будаўнічага ўпраўлення.

“Хай застаюцца як ёсць. А новыя — хай будуць расійскія! З беларускім асабовым складам і падначаленнем беларускаму камандаванню”.

 

Сяргей Гайдукевіч, служыў у 1976-1991 гадах, у тым ліку ў складзе групы ваенных спецыялістаў у Іраку. У 1976 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча Войскаў супрацьпаветранай абароны. Палкоўнік.

“Навошта нам любыя, розныя базы. Навошта яны нам патрэбныя? Але з іншага боку, хацелася, каб Еўропа рухалася нам насустрач, рабіла нейкія крокі. Каб мы нешта бачылі ад Еўропы”.

 

Таццяна Караткевіч, не служыла

“Мая пазіцыя вельмі простая і негатыўная. Я супраць. Таму, што гэта супярэчыць 18 артыкулу нашай Канстытуцыі. Мы імкнёмся да нейтральнага статуса”.

 

Пазіцыя кандыдата Аляксандра Лукашэнкі (служыў у памежных войсках у 1975 — 1977 гадах інструктарам палітаддзела, цяпер з’яўляецца галоўнакамандуючым беларускай арміяй, воінскае званне не вядомае) па пытанне магчымага размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай авіябазы пакуль застаецца не да канца зразумелым. Расійскі бок заяўляе пра гатоўнасць Лукашэнкі падпісаць неабходныя дакументы. Сам Лукашэнка ў адказе на пытанне  Еўрарадыё назваў ужо існуючыя ў Беларусі расійскія вайсковыя базы “мірнымі”.

 

Фота Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі