Як мінскія дынамаўцы абыгралі "Віцязь" (відэа)
Хакеісты мінскага "Дынама" перарвалі серыю з чатырох паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. У нядзелю ў Падольску яны абыгралі па булітах "Віцязь" — 4:3 (2:1, 1:0, 0:2, 0:0, 1:0). Шайбы ў мінчукоў на рахунку Джонатана Блума, Патрыка Уіркаша, Дзмітрыя Буйніцкага і Дзяніса Казіёнава (рашаючы буліт).
4 снежня "Дынама" прыме на "Мінск-Арэне" "Нафтахімік", пачатак у 19:30.