Як праходзяць выбары ў Малдове: рэкордная яўка і сотні парушэнняў
Прэзідэнтка Мая Санду падчас першага тура выбараў
Падчас другога тура выбараў прэзідэнта Малдовы зафіксаваны рэкорд яўкі — па дадзеных на 16:00 (час мясцовы) прагаласавалі 1,29 мільёна выбаршчыкаў. Гэта самы высокі паказчык у гісторыі.
Як піша NewsMaker, назіральная місія малдаўскай праваабарончай арганізацыі Promo-LEX зафіксавала 544 інцыдэнты на выбарчых участках. Справаздача арганізацыі падкрэслівае шматлікія праблемы ў арганізацыі выбараў і захаванні нормаў выбарчага працэсу.
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў удзельнічаюць дзейная прэзідэнтка Малдовы Мая Санду і былы генпракурор Аляксандр Стаяногла ад Партыі Сацыялістаў. У першым туры Санду набрала 42,49% галасоў, Стояногла — 25,95%.
Паводле вынікаў апытанняў, вялікая верагоднасць перамагчы ў другім туры — у Маі Санду. Аднак яе адрыў ад канкурэнта не будзе вялікім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.