Як выглядае Гродзенскі замак пасля двух гадоў “адраджэння”

Як выглядае Гродзенскі замак пасля двух гадоў “адраджэння”

Стары замак у Гродне дужа змяніўся за апошнія два гады. Рэзідэнцыя Вялікага князя Літоўскага Вітаўта і караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя абрастае новымі сценамі і вежамі — яе літаральна адбудоўваюць наноў. Замку імкнуцца вяртаюць выгляд, страчаны ў XVI стагоддзі. Вось як ён выглядае пасля двух гадоў "адраджэння":

Рэканструкцыя праходзіць у тры этапы. Працы на уязной і сярэдняй вежах, а таксама на паўднёвай сцяне замка завяршаюцца. 

"Мы нарэшце вызначылі склад фінішнай тынкоўкі на частцы, якая рэстаўруецца, — распавядае Алег Шымбарэцкі, галоўны архітэктар праекта рэстаўрацыі Старога замка. — Гэтая праца расцягнулася на два з паловай гады. Аналізы, падрыхтоўка рэцэптуры, магчымасць выканання".

Летась у Гродне скончылася рэстаўрацыя яшчэ аднаго гістарычнага помніка — Каложскай царквы XII стагоддзя. Будаўнікі ўмацавалі фундамент царквы, а драўляную сцяну, якой два стагоддзі таму замянілі частку будынка, што рухнула ў Нёман, памянялі на новую.

Як выглядае Гродзенскі замак пасля двух гадоў “адраджэння”
Як выглядае Гродзенскі замак пасля двух гадоў “адраджэння”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі