Як выглядала жалобнае шэсце ў памяць Барыса Нямцова з вышыні (відэа)

1 сакавіка ў цэнтры Масквы прайшоў жалобны марш памяці Барыса Нямцова. Расійская апазіцыя планавала 1 сакавіка правесці марш "Вясна" на ўскрайку горада. Аднак пасля забойства палітыка планы змяніліся і заяўнікі акцыі здолелі дамовіцца з маскоўскімі ўладамі пра новы фармат і маршрут шэсця.

Па ацэнках арганізатараў, на шэсце прыйшло ад 50 да 70 тысяч чалавек. Маскоўская паліцыя гаворыць аб 44 тысячах удзельніках акцыі.

Каб трапіць на акцыю людзі вымушаныя стаяць каля 1,5 гадзіны ў чарзе на металашукальнікі. Уся Маскварэцкая набярэжная была запоўненая людзьмі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі