Ярмошына пра выхад на пенсію: А хто ў гэтым пытанні цікавіцца маімі жаданнямі?
Ужо тры гады, як старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына дасягнула пенсійнага ўзросту. Раней выйсці на пенсію ёй, па словах самой Ярмошынай, не дазваляла падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года і парламенцкіх 2016 года. Ці працягне яна працу пасля 11 верасня, старшыня ЦВК сказаць не можа.
Ярмошына: “Хто ў гэтым выпадку цікавіцца маімі жаданнямі? Радзіма кажа “Трэба!” і ідзеш. Я ж перадусім — чалавек дзяржаўнай сістэмы”.
Нагадаю, Лідзія Ярмошына нарадзілася 29 студзеня 1953 года. Сташынёй ЦВК яна была прызначаная 6 снежня 1996 года. Ніводныя выбары, праведзеныя пад старшынствам Ярмошынай, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як празрыстыя, сумленныя і дэмакратычныя.