Ярмошына прапанавала Лукашэнку скараціць колькасць дэпутатаў на 13 тысяч

Ярмошына прапанавала Лукашэнку скараціць колькасць дэпутатаў на 13 тысяч

Сельскія саветы дэпутатаў у Беларусі могуць быць скасаваныя. Да такой ініцыятывы Цэнтрвыбаркама пазітыўна паставіўся і Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ў каментарыі Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Ярмошына: “Узамен прапаноўваецца перайсці да мясцовага самакіравання ў выглядзе абрання кіраўнікоў мясцовых сельскіх адміністрацый. А гэта ўжо рэальнае мясцовае самакіраванне і адмова ад дэпутатаў, якія не заўжды граюць тую ролю, якую ў вачах насельніцтва яны, магчыма, павінны былі б граць”.

Сваю ініцыятыву старшыня ЦВК агучыла Аляксандру Лукашэнку 14 лістапада падчас узгаднення з ім даты правядзення чарговых выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. Яны пройдуць 18 лютага 2018 года. Падчас галасавання будуць абраныя 18111 дэпутатаў. На правядзенне выбарчай кампаніі з бюджэту краіны выдаткоўваецца 10,5 мільёна долараў.

На сёння ў Беларусі абіраюцца 13224 дэпутаты ў 1152 сельскія саветы. Каб яе ініцыятыва змагла ажыццявіцца, кажа Лідзія Ярмошына, неабходна ўнесці змены ў закон “Аб мясцовым самакіраванні”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі