Яшчэ чатыры Telegram-каналы прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі

Мэсэнджар "Тэлеграм"
Мэсэнджар "Тэлеграм"

Інфармацыйная прадукцыя некалькіх беларускіх Telegram-каналаў прызнаная ў пятніцу экстрэмісцкай па заявах органаў пракуратуры.

Гэта інфапрадукцыя чатаў і каналаў "Молодечно HOME", "5-й микрорайон, Новополоцк", "9 микрорайон, Новополоцк" і "Беларусь Партызаніць".

Як паведамляла Еўрарадыё, першыя телеграм-каналы і чаты былі абвешчаныя "экстрэмісцкімі" ў снежні 2018 года. З лютага 2021 года беларускія ўлады рэгулярна прызнаюць тэлеграм-каналы і чаты "экстрэмісцкімі".

Чытанне "экстрэмісцкіх" телеграм-каналаў або чатаў не забаронена. Але "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць" цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі