"Ювентус" у Лізе чэмпіёнаў прайшоў "Атлетыка", хет-трык Раналду
"Ювентус" у 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў прайшоў "Атлетыка". Італьянскі клуб пасля паражэння ў першым паядынку (0:2), здолеў дамагчыся перамогі з буйным лікам у другім матчы (3:0). Усе тры галы забіў Крышціяну Раналду (27, 48 і 86-я хвіліны, трэці гол з пенальці). Па колькасці хет-трыкаў у Лізе чэмпіёнаў ён дагнаў Ліянеля Месі — іх па 8.
"Манчэстар Сіці" пасля перамогі ў першым паядынку (3:2) разграміў "Шальке-04" у другім — 7:0.
Раней у чвэрцьфінал выйшлі "Манчэстар Юнайтэд", "Тотэнхэм", "Порту" і "Аякс". Апошнія дзве пуцёўкі будуць разыграныя ў сераду, сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Баварыя", "Барселона" і "Ліён". У першых матчах былі зафіксаваныя нулявыя нічыі.