З бюджэту выдаткуюць каля 435 тысяч рублёў на "мерапрыемствы адзінства"

Наталля Качанава на праўладным канцэрце
Наталля Качанава на праўладным канцэрце

Улады збіраюцца зладзіць гала-канцэрт ў Мінску 19 лютага. На матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне "культурна-патрыятычнай акцыі "Будучыня ў адзінстве" "Мінскканцэрт" збіраецца выдаткаваць 335 тысяч рублёў, вынікае з аб'явы на сайце дзяржзакупак.

Мяркуючы па яшчэ адной заяўцы "Мінскканцэрта", з 7 па 18 лютага плануюцца і іншыя мерапрыемствы. Што там будзе адбывацца, пакуль незразумела, але выдаткаваць на іх плануецца каля 100 тысяч рублёў.

Из бюджета потратят около 435 тысяч рублей на “мероприятия единства”
Заяўка"Мінскканцэрта" / goszakupki.by

Колькасць мерапрыемстваў не больш за 3 мерапрыемстваў у дзень, — гаворыцца ў заяўцы.

Нягледзячы на тое, што бюджэт у 2022 годзе плануецца з дэфіцытам 2,845 млрд, сродкі на мерапрыемствы "Мінскканцэрта" ўсё ж знайшліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі