З мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні знялі дыскваліфікацыю

З мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні знялі дыскваліфікацыю

З мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ знялі дыскваліфікацыю. З-за недастатковасці доказаў. Такое рашэнне прыняў Спартыўны арбітражны суд (CAS), інфармуе "Прессбол".

Дыскваліфікацыю на 1 год на беларускую зборную накладвала Міжнародная федэрацыя каноэ, якая мела падазрэнні ў парушэнні антыдопінгавых правілаў падчас збору ў Францыі. У выніку яна не патрапіла на Алімпіяду, дзе магла пазмагацца за медалі. Беларускі бок падаў апеляцыю і суд яе задаволіў. Цяпер беларусы будуць патрабаваць кампенсацыю маральных страт.

Днямі стала вядома, што Французскае антыдопінгавае агенцтва спыніла расследаванне ў адносінах чатырох беларускіх весляроў.

З мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні знялі дыскваліфікацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі