З-за ўдзелу Беларусі зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі
Украінская зборная / beachsoccer.org.ua
З-за ўдзелу Беларусі мужчынская зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі-2023. "Мы павінны выконваць патрабаванні загаду Мінспорту і прапусціць гэтыя спаборніцтвы", — піша Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны. Украінскім зборным забаронена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у якіх таксама заяўленыя спартсмены ці каманды, якія прадстаўляюць РФ і РБ.
Зборная Беларусі па пляжным футболе на групавым этапе суперфіналу Еўралігі па выніках лёсавання трапіла ў групу "А". Яна згуляе з Італіяй, Грэцыяй і Малдовай. Турнір у верасні пройдзе ў Італіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.