У Польшчы затрымалі выкладчыка Вайсковай акадэміі, які не раз ездзіў у РБ
Паліцыя, ілюстрацыйнае фота
У Польшчы затрымалі выкладчыка Вайсковай акадэміі і Ваенна-гістарычнага бюро, перадае тэлеканал TVN24.
Мужчына выкраў даныя тысяч супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў. Адпаведныя тэчкі былі знойдзеныя ў яго падчас ператрусу. Акрамя гэтых тэчак, як паведамляецца, у затрыманага знайшлі дзіцячую парнаграфію.
Паводле звестак польскіх журналістаў, гэтай справай займаюцца вайсковая жандармерыя, пракуратура і Служба вайсковай контрразведкі.
Таксама паведамляецца, што Павел П. неаднаразова наведваў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.