У Беларусі за "шпіянаж" на 14 гадоў турмы асудзілі грамадзяніна Польшчы
У судзе, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцам стала вядома пра прысуд, вынесены год таму грамадзяніну Польшчы Томашу Бярозу. Яго абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці" (ч.1 арт. 358-1 КК) і "шпіянажы" (арт. 358 КК) і асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Брэсцкі абласны суд. Адбываць тэрмін польскага грамадзяніна адправілі ў папраўчую калонію №22, яна размешчаная ў Івацэвіцкім раёне.
Праваабаронцам з "Вясны" на цяперашні момант вядома пра трох польскіх грамадзянаў, асуджаных у Беларусі паводле палітычных абвінавачанняў. Яшчэ адзін знаходзіцца пад вартай, яго судзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.