У Беларусі за "агентурную дзейнасць" на 6 гадоў асудзілі грамадзянку Літвы

Алена Раманаўскене

Алена Раманаўскене / t.me/ontnews/

У Беларусі за "агентурную дзейнасць" на 6 гадоў калоніі асудзілі грамадзянку Літвы Алену Раманаўскене, паведамляе тэлеканал АНТ. Працэс праходзіў ў закрытым рэжыме, справу разглядаў Мінскі гарадскі суд.

Раманаўскене 59 гадоў. Яна нарадзілася ў Мінску, з часам пераехала ў Літву. Працавала загадчыцай аддзела маркетынгу ў санаторыі "Беларусь" у Друскеніках. Па версіі следства, "больш за 10 гадоў таму" была завербаваная літоўскай спецслужбай і перадавала "розныя дакументы", а таксама звесткі пра тых, хто адпачываў у санаторыі. У іх ліку апынуліся "высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі". Сцвярджаецца, што быў завербаваны і дырэктар, якога раней асудзілі на 9 гадоў зняволення (відаць, гаворка пра галоўнага лекара Андрэя Кобеля, прысуд якому дагэтуль не агучваўся).

Затрымаць Алену Раманаўскене маглі ў 2023 годзе, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі