Былога галоўнага ўрача санаторыя "Беларусь" затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы

Андрэй Кобель / скрыншот видэа
Андрэй Кобель / скрыншот видэа

Былога галоўнага ўрача беларускіх санаторыяў у Друскінінкаі і Сочы Андрэя Кобеля затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Літвы. Пра гэта гаворыцца ў фільме, паказаным на Беларускім тэлебачанні.

Кобель на працягу 10 гадоў працаваў галоўным лекарам санаторыя "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі, а затым — на такой жа пасадзе ў санаторыі ў Сочы. Пазней кіраваў аддзелам РНПЦ ў Мінску. Яго затрымалі каля паўгода таму. У фільме гаворыцца, што доктара завербавалі літоўскія спецслужбы.

"Літоўцы абклалі яго па ўсіх правілах шантажу: пагражалі крымінальнай справай за махінацыю з зямельным участкам, крадзеж сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя, маўляў, пазбавяць яго і членаў сям'і віду на жыхарства, а сыну падкінуць у аўтамабіль наркотыкі", — сцвярджаюць стваральнікі фільма. Яны таксама кажуць, што Кобель падпісаў абавязацельства аб супрацоўніцтве, ад яго патрабавалася збіраць і перадаваць дадзеныя на беларусаў, якія адпачывалі у санаторыях, а таксама звесткі аб рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы. Яна знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя.

Крымінальную справу супраць Кобеля распачалі па артыкуле "Здрада дзяржаве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі