Затрыманая літоўская "шпіёнка" — супрацоўніца санаторыя "Беларусь"

Алена Раманаўскене

Алена Раманаўскене / vrk.lt

Грамадзянка Літвы, якую ў Мінску будуць судзіць па абвінавачанні ў шпіянажы, — гэта Алена Раманаўскене. Яна ўраджэнка Беларусі і супрацоўніца санаторыя "Беларусь" у Друскеніках, піша літоўскае выданне 15min.

Алене Раманаўскене 59 гадоў. Яна нарадзілася ў Мінску, у 1987 годзе скончыла, верагодна, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (тады ён называўся Беларускім дзяржаўным інстытутам народнай гаспадаркі). Пасля гэтага жанчына пераехала ў Літву. Цяпер яна разведзеная.

Летась яна вылучалася на выбарах у гарадскую раду Друскенікаў ад камітэта "За Друскенікі", але выбары прайграла.

У санаторыі "Беларусь" Алена працавала загадчыцай аддзела маркетынгу. Таксама яна ўзначальвала невялікую рэкламную кампанію Inovatyvūs plėtros projektai ("Праекты інавацыйнага развіцця").

Мяркуецца, што затрымалі Раманаўскене летась пры вяртанні з Беларусі, куды яна ездзіла наведваць родных. Сваякі ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся.

Як распавядала Еўрарадыё, судзіць Алену Раманаўскене пачнуць у Мінскім гарадскім судзе 3 чэрвеня. Суд будзе закрытым. Жанчыне пагражае ад 3 да 7 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі