У Вільні пацвердзілі затрыманне ў Беларусі за шпіянаж грамадзянкі Літвы

На беларуска-літоўскай мяжы

На беларуска-літоўскай мяжы / delfi.lt

У Вільні пацвердзілі затрыманне ў Беларусі грамадзянкі Літвы Эляны Раманаўскене. Яе абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці" на беларускай тэрыторыі (арт. 358-1 КК РБ). У МЗС Літвы кажуць, што ведаюць пра сітуацыю з літоўкай і аказваюць ёй консульскую дапамогу.

Калі была затрыманая Раманаўскене, пакуль невядома. Закрыты працэс пачнецца 3 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе. Грамадзянцы Літвы пагражае ад 3 да 7 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі