За "абразу" Лукашэнкі ў калонію адпраўляюць пенсіянерку, якая мае інваліднасць

Вольга Стаброўская

Вольга Стаброўская / vk.com

За "абразу" Аляксандра Лукашэнкі ў калонію агульнага рэжыму адпраўляюць аршанскую пенсіянерку, якая мае інваліднасць трэцяй групы. 63-гадовая Вольга Стаброўская асуджана за адно "няправільнае" слова ў інтэрнэце на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі. Па матэрыялах абвінавачання, Стаброўская ў 2021 годзе ў сацсетцы паставалі падабайку і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза знайшла "абразу" Лукашэнкі. Прысуд вынесла суддзя суду Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна, паведамляюць праваабаронцы.

Апошнім часам у Вольгі Стаброўскай абвастрыліся хваробы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук, мае інваліднасць па слыху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі