За два гады ў Беларусі за "здраду" затрымалі 45 чалавек
Камітэт дзяржбяспекі
У Беларусі за два гады 45 чалавек затрымалі за "здраду дзяржаве". Такую лічбу называе кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Іван Тэртэль:
"Толькі за 2022-2023 гады контрвыведкай камітэта выяўлена 114 спроб вярбоўкі нашых грамадзян, у тым ліку 37 вайскоўцаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 45 чалавек, якія сталі на шлях здрады. За шпіёнскую дзейнасць затрымана 16 замежных грамадзян".
Раней праваабаронцы падлічылі, што на цяперашні час у Беларусі налічваецца 55 фігурантаў крымінальных спраў за "здраду". Гэта як асуджаныя (у тым ліку завочна), так і тыя, хто знаходзіцца пад вартай. У пераважнай большасці выпадкаў гаворка ідзе пра палітычны пераслед.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.