За "экстрэмізм" судзілі працаўніцу чыгуначнай станцыі "Орша"
Галіна Капітонава
За "экстрэмізм" судзілі працаўніцу чыгуначнай станцыі "Орша", жыхарку Барані Галіну Капітонаву. Яе аштрафавалі на 925 рублёў. Справу разглядаў суддзя Мікалай Драгуноў.
"Экстрэмізм" сілавікі знайшлі сярод падпісак жанчыны ў "Аднакласніках" — супольнасць "stop luka".
Падобныя суды праходзяць па ўсёй краіне. У лістападзе ў той жа Оршы чыгуначніка асудзілі за падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.