За год у Беларусі ліквідаваныя і самаліквідаваныя 857 НДА
З 14 ліпеня 2021 года, калі ўлады разграмілі трэці сектар, у Беларусі ліквідаваныя ці самаліквідаваныя 857 недзяржаўных арганізацый. Такія даныя проводзіць Офіс Еўрапейскай экспертызы і камунікацый.
Паводле падлікаў арганізацыі, якая дапамагае трэцяму сектару ў нашай краіне, 519 НДА былі прымусова ліквідаваныя па рашэнні суду, 338 НДА прынялі самастойнае рашэнне аб ліквідацыі — магчымасці працаваць не было.
Роўна год таму па ўсёй краіне прайшла хваля ператрусаў сярод праваабарончых арганізацый і ў офісах грамадзянскай супольнасці. Сілавікі прыйшлі ў "Вясну", БАЖ, "Имена", "Таварыства беларускай мовы", Human Constanta, Саюз пісьменнікаў Беларусі, "Гендэрныя перспектывы" і іншыя арганізацыі. Пасля ператрусаў былі затрыманыя праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Алесь Бяляцкі, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Агулам у краіне налічваецца больш за 1260 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.