За каментары ў інтэрнэце затрымалі зваршчыка
Зваршчык за працай (ілюстрацыйнае фота)
За каментары ў інтэрнэце затрымалі зваршчыка. На відэа сілавікоў мужчына быў у кайданках. Ён кажа, што быў падпісаны на "дэструктыўныя тг-каналы" і наведваў "сайты... ненармальныя", "пакідаў там негатыўныя каментары". На скрыншотах можна пабачыць каментары з абурэннем сітуацыяй у Беларусі, дзе працягваюцца рэпрэсіі, і вайной, якую Расія вядзе супраць Украіны.
Сілавікі прымусілі зваршчыка назваць свой заробак. Па іх логіцы, ён мусіў быць ім задаволены і нічога не пісаць у інтэрнэце ("зваршчык, якому б не перашкаджала заварыць сабе доступ у інтэрнэт").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.