За падпіску на "Белсат" мазырскага музыку асудзілі на 5 сутак арышту
Мазырскі музыка, вакаліст гурта "Ня Варта" Фёдар Чаранкоў асуджаны на 5 сутак арышту. Такі прысуд яму вынеслі за падпіску на “Белсат” у Instagram.
На судзе яго абвінавацілі ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Падчас працэсу Чаранкоў паспеў крыкнуць, што спіць на драўляных нарах без матраца, а замест падушкі выкарыстоўвае рулоны туалетнай паперы.
Музыку затрымалі 13 лістапада, з таго часу ён перабывае за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.