За "палітыку" ў Беларусі пасадзілі як мінімум 59 замежнікаў
Суд / Еўрарадыё
Як мінімум 59 замежнікаў сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі за апошнія гады, падлічылі ў праваабарончым цэнтры "Вясна".
Яны трапляюць за краты нароўні з грамадзянамі Беларусі. 30 замежнікаў прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі і цяпер перабываюць у зняволенні.
Пад судом па палітычных матывах у Беларусі пабывалі грамадзяне Расіі, Швейцарыі, Польшчы, Украіны, Літвы, Нямеччыны, Латвіі, Швецыі, Узбекістана і Казахстана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.