За пратэсныя акцыі з жніўня 2020-га асудзілі 1832 чалавек

За пратэсныя акцыі з жніўня 2020-га асудзілі 1832 чалавек

Ад жніўня 2020-га па пачатак лютага 2022-га за ўдзел у пратэстах былі асуджаныя па крымінальных справах 1832 чалавекі. Такую лічбу назваў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

"З іх 168 асуджаныя за арганізацыю альбо ўдзел у масавых беспарадках, 396 — за групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, 468 — за абразу прадстаўнікоў улады, 29 — за паклёп",цытуе БЕЛТА яго словы.

Яшчэ 126 чалавек асудзілі за нібыта хуліганства. 86 — за здзек з дзяржаўных сімвалаў. 27 чалавек былі асуджаныя па абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці.

Семярых чалавек асудзілі "За ўчыненне актаў тэрарызму". 

Калінковіч заявіў, што пазбаўленне волі было прысуджанае менш чым палове асуджаных удзельнікаў пратэстаў. 

Рашэнні судоў, вынесеныя пратэстоўцам, ён лічыць справядлівымі. 

Пра "справядлівасць" прысудаў можна меркаваць па прызначаных тэрмінах. Блогер Ігар Лосік быў асуджаны на 15 гадоў калоніі. Сяргей Ціханоўскі атрымаў 18 гадоў калоніі, а Дзмітрый Папоў, які вёў сацсеткі ягонага праекта "Краіна для жыцця", — 16 гадоў. Усе яны былі затрыманыя да выбараў і вулічных пратэстаў.

Дарэчы, праваабаронцы на сёння прызналі палітвязнямі 1062 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі