За праяву антываеннай пазіцыі ў РБ затрымлівалі не меней за 1645 чалавек

Беларусы супраць вайны

Беларусы супраць вайны / spring96.org

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну (пасля 24 лютага 2022-га) за праяву антываеннай пазіцыі ў РБ затрымлівалі не меней за 1645 чалавек. З іх 82 асобы былі асуджаны паводле крымінальных спраў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў, паведамляе spring96.org.

Па стане на 3 студзеня 2024 года ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы (агулам на 199,5 гадоў зняволення). За перадачу фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 35 чалавек, за намер ваяваць на баку Украіны — 14. Не меней за 40 чалавек зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны.

За першыя паўтара месяца вайны ў Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі больш за 1500 чалавек. У нашай краіне да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту. За краты кідаюць за публічныя лозунгі "Слава Украіне!", за украінскі сцяжок на аватарцы ў сацсетках і нават за спевы гімна Украіны ў караоке. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі