За пяць дзён беларусы прынеслі ў абменнікі 45 млн долараў
Больш за 7 млн былі прададзеныя безнаяўным шляхам.
Чысты продаж валюты насельніцтвам Беларусі з 25 да 29 снежня склаў 52 млн 900 тысяч долараў у эквіваленце. Наяўнымі беларусы прадалі банкам 45 млн 600 тысяч долараў, безнаяўным шляхам — 7 млн 300 тысяч долараў, інфармуе БЕЛТА.
Што датычыць сітуацыі на дэпазітным рынку, то за пяць дзён уклады ў беларускіх рублях выраслі на 319 млрд 300 млн рублёў.
Нагадаем, з 20 снежня ў Беларусі дзейнічаў 30% збор з продажу валюты. Аднак цяпер ён зніжаны да 20%.
У панядзелак, 29 снежня, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, долар умацаваўся адразу на 770 рублёў і складаў 11800, сёння ён вырас яшчэ на 50 рублёў.
Фота: Fotolia