Беларусы бяруць усё больш крэдытаў. Але эксперт кажа, што як у 2011-м не будзе

У Беларусі новая крэдытная ліхаманка

У Беларусі новая крэдытная ліхаманка / Forbes.com

За пяць месяцаў 2024 года беларусы ўзялі ўдвая больш спажывецкіх крэдытаў, чым за студзень — травень два гады таму. На гэта ўплывае невысокая працэнтная стаўка — у траўні яна ў сярэднім складала ад 9,06% да 10% гадавых (у залежнасці ад тэрміну крэдыту). І, вядома ж, на тэмпы росту крэдытавання ўплываюць настроі людзей. 

Няўжо ёсць разлік на тое, што эканоміка неўзабаве абрынецца, і дэвальвацыя спаліць усе рублёвыя пазыкі? Бізнесовец і палітык Аляксандр Кныровіч кажа, што не спадзяваўся б на такое развіццё падзеяў. 

“Банкаўская сістэма ў краіне ўстойлівая. Банкруцтваў банкаў ці нявыплаты ўкладаў пакуль чакаць не варта. Найгоршы сцэнар, які разглядае Нацбанк, — падзенне ВУП на 9%, інфляцыя больш за 10% і паслабленне беларускага рубля да долара на 30% у сярэднім за год”, — расказвае наш суразмоўца, падкрэсліваючы, што ў рэгулятара ёсць і два лепшыя сцэнары.

Таму калі ёсць спадзевы, што долар ляснецца ў тры разы, як у 2011 годзе, на гэта разлічваць не выпадае.

“Але вось што дакладна адбываецца — грошай у эканоміцы робіцца болей, але новых тавараў не з’яўляецца. Прамысловасць не паспявае за працэсамі. А гэта азначае ціск на імпарт і курс рубля”, — дадае эксперт. 

Таму калі ёсць магчымасць — трэба браць крэдыт. Але варта памятаць, што нельга “гуляць на апошняе”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі