Амаль непазбежна? Раманчук спрагназаваў, калі можа адбыцца дэвальвацыя

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы / unsplash.com

— У 2024 годзе Лукашэнка не дапусціць нейкага абвалу рубля, — адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук на пытанне Еўрарадыё, ці чакаць дэвальвацыі ў Беларусі.

Паводле спецыяліста, “нават калі будуць нейкія дадатковыя ціскі на беларускі рубель, Лукашэнка абавяжа банкі інакш падыходзіць да валютнай палітыкі”.  

Што да агульнага стану нашай эканомікі сёння, то пакуль яна разам з расійскай знаходзіцца ў адным закрытым сасудзе, адкуль Беларусі нікуды не падзецца.  


Нацбанк мае грошы на выпадак панікі

— Калі мы бачым, што расійскі рубель ляціць у тартарары, што б ні рабіў Нацыянальны банк, беларускі рубель таксама туды паляціць, — кажа Раманчук. — Пакуль Расія атрымлівае сотні мільярдаў долараў экспартнага прыбытку з энерганосьбітаў, магутных пертурбацый не будзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі