За сакавік у Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах асудзілі 62 чалавек
Халодная вясна 2023-га / Ілюстрацыйнае фота polskieradio.pl
За сакавік у Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 62 чалавекі (у тым ліку 18 жанчын). Яны атрымалі агулам 166 гадоў і 5 месяцаў пазбаўлення волі, 55 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі", больш за 488 тысяч рублёў штрафаў, 3 месяцы арышту, падлічылі праваабаронцы.
У лютым 2023-га па "пратэсных" крымінальных справах было асуджана не менш за 72 чалавекі. Яны атрымалі агулам 295 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.