За ўсталяванне помніка Каліноўскаму ў Мінску сабралі 4000 подпісаў
Кампанія грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" працягвалася некалькі месяцаў і скончылася 9 ліпеня.
Ініцыятары прапануюць усталяваць помнік у скверы, які пачынаецца з вуліцы Каліноўскага, побач з праспектам Незалежнасці ў сталіцы.
Як паведамляе "Наша ніва", цяпер грамадскія актывісты будуць спрабаваць дамагчыся ад гарадскіх уладаў абвяшчэння конкурсу на лепшы праект помніка кіраўніку нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Спадзяюцца, што помнік з'явіцца ўжо ў 2014 годзе.
Актывісты плануюць, што помнік будзе створаны і ўладкаваны за кошт дзяржавы. Але не выключаюць, што можа паўстаць пытанне недахопу грошай. У такім выпадку "Альтэрнатыва" пры дапамозе іншых арганізацый гатовая зладзіць збор народных сродкаў.
На здымку: Ініцыятар кампаніі Алег Корбан. Фота — nn.by