За "здраду дзяржаве" асудзілі выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Дзмітрый Пазнякоў

Дзмітрый Пазнякоў / калаж "Нашай Нівы"

Выкладчыка вайсковага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта Дзмітрыя Пазнякова асудзілі па абвінавачанні ў "здрадзе дзяржаве". Суд над ім прайшоў яшчэ летась у лістападзе, ае пацвердзіць ягоную асобу атрымалася толькі цяпер, піша "Наша Ніва".

Пазнякову 42 гады. Некалі ён служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе — звесткі ёсць у базе "Кіберпартызанаў" за 2008 год.

Потым ён быў ваенкамам у Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Пазнякоў — адзін з аўтараў падручніка, выдадзенага ў 2020-м.

Апошнія гады ён, хутчэй за ўсё, выкладаў на вайсковым факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мінулым годзе там ён у суаўтарстве напісаў падручнік і навуковы артыкул.

Паводле некаторай інфармацыі, мае званне падпалкоўніка.

Калі пачалася вайна з Украінай, на ўкраінскіх рэсурсах Пазнякова згадвалі ў ліку брэсцкіх дэсантнікаў. Украінцы прапаноўвалі пераконваць яго не атакаваць Украіну.

Дата затрымання Пазнякова невядомая. Асудзілі яго 20 лістапада 2023 ў Брэсцкім абласным судзе. За здраду дзяржаве Крымінальны кодэкс прадугледжвае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Канкрэтны прысуд Пазнякову невядомы.

16 студзеня 2024 года прайшла апеляцыя па справе Пазнякова, пасля чаго прысуд набыў моц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі