Загінуў пілот самалёта, які разбіўся ў Баранавічах
Лётчык самалёта, які разбіўся ў Баранвічах, загінуў, паведамляе мясцовая газета "Наш край".
"Самалёт узлятаў з аэрадрома па кірунку ва Усходні мікрараён. На ўзлёце ён урэзаўся ў прыватны дом на вуліцы Розы Люксембург. У катастрофе загінуў лётчык", — піша выданне.
Як паведамлялася раней, самалёт упаў амаль у самым цэнтры горада.
Дарэчы, 21-22 траўня ў Баранавічах адзначаецца Дзень горада. У праграме свята пазначана авіяшоу. Хутчэй за ўсё, самалёт выконваў трэніровачны палёт для ўдзелу ў шоу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.