Захараў: беларускай зборнай патрэбныя натуралізаваныя хакеісты

Захараў: беларускай зборнай патрэбныя натуралізаваныя хакеісты

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" выказаўся наконт натуралізацыі хакеістаў. Ён лічыць, што "на дадзены момант гэта нават трэба рабіць".

"Ну, калі у нас крадуць гульцоў, — кажа Захараў. — ...Чаму не?... Калі будуць годныя гульцы".

Трэнер нагадаў, што зборная ўжо даўно перажывае не лепшыя часы, і ні ён, ні федэрацыя пакуль не бачаць выхаду з гэтага "правалу". Але шукаюць яго. І натуралізацыя замежнікаў мусіць дапамагчы. "Чым больш канкурэнцыі, тым лепш", — адзначае галоўны трэнер.
 
Зусім магчыма, што натуралізаваныя хакеісты з'явяцца ў зборнай да хатняга чэмпіянату свету 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі