Заіка: Гэта развітальная пастанова ўрада Мясніковіча

Паведамляецца, што дакумент распрацаваны "ў мэтах паскарэння абароту запасаў гатовай прадукцыі (тавараў) і грашовых сродкаў". Ён будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2015 года. Прадаваць прадукцыю па коштах ніжэй за сабекошт змогуць дзяржпрадпрыемствы, якія маюць з пачатку года станоўчую рэнтабельнасць ці рэалізуюць прадукцыю на Беларускай універсальнай таварнай біржы. У іншых выпадках патрэбнае ўзгадненне з дзяржорганамі.



Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што рашэнне ўраду — шлях да банкруцтва дзяржпрадпрыемстваў, яно іх ніяк не выратуе.



Заіка: "Прадаваць прадукцыю ніжэй за выдаткі — гэта паказчык шляху ў банкруцтва. Прадпрыемствы, якія будуць прадаваць прадукцыю ніжэй за ўласныя выдаткі, яны пасля будуць патрабаваць альбо крэдытаў з боку дзяржаўных банкаў, альбо субсідый з бюджэту... Гэтая пастанова такая развітальная, развітальная пастанова ўраду перад сыходам у адстаўку".



Эканаміст кажа, што цікава было б пачуць ад прэм'ер-міністра, якім чынам ён збіраецца закрываць дзірку ў бюджэце, якая ўтворыцца з-за згаданай урадавай пастановы.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі