Затрымлівалі віцебскую журналістку Жанну Жалевіч

Жанна Жалевіч / facebook.com/zhanna.zhalevich
Жанна Жалевіч / facebook.com/zhanna.zhalevich

У Віцебску затрымлівалі журналістку Жанну Жалевіч, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Жанчыне затэлефанавалі з райаддзела Першамайскага раёна і выклікалі на гутарку. Падчас размовы высветлілася, што нагодай сталі фатаздымкі ў сацсетках — "са сцягам" і "з надпісамі", як патлумачыў міліцыянт. На пытанне журналісткі, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт параіў: "Вазьміце на ўсялякі выпадак". Праз тры гадзіны Жалевіч не выйшла з РАУС, яе тэлефон не адказваў.

Пазней стала вядома, што Жанна Жалевіч на волі — яе адпусцілі да суда. Разгляд справы пройдзе ў пятніцу, піша @novychas.

Паведамляецца, што апошнія гады яна супрацоўнічае з выданнем "Витебский курьер", піша пераважна пра культурніцкія падзеі горада. Таксама Жалевіч вядомая ў Віцебску зоаабаронца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі