Затрыманы гульнявы стрымер Віталь Казуноў

Віталь Казуноў

Віталь Казуноў / Кадр з відэа

Сілавікі паведамілі пра затрыманне беларускага стрымера "з аўдыторыяй у сотні тысяч". Яны сцвярджаюць, што ў дачыненні яго склалі два пратаколы: за БЧБ-сімволіку ў Facebook і "дэманстрацыю свастыкі з гульні".

Як піша mediazona.by, затрыманы — гэта Віталь Казуноў. На яго YouTube-канал з аглядамі камп'ютарных гульняў падпісана 469 тысяч чалавек.

На відэа мужчына кажа, што выяву бел-чырвона-белага сцягу змясціў у Facebook у 2020-м. Фота з "дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі" з'явілася на тры гады раней. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі