Збор за перасячэнне мяжы ўводзіць і Брэсцкая вобласць
Чарга на мяжы / БЕЛТА
Мясцовы збор за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі з 1 лютага ўводзіць і Брэсцкая вобласць. Адпаведнае рашэнне прыняў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў (№ 390 ад 30 снежня 2022-га). Збор складае адну базавую велічыню — 37 рублёў. Ён будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года, паведамляе pravo.by.
Раней гэты мясцовы збор увялі з лютага Віцебская і Гродзенская вобласці. Ён дзейнічаў у згаданых трох абласцях з 2021-га да канца мінулага года.
Ад мясцовага збору вызвалілі ветэранаў вайны, чыноўнікаў, якія выконваюць службовыя абавязкі, замежнікаў, запрошаных дзяржорганамі і арганізацыямі, беларусаў і замежнікаў, якія едуць на лячэнне і г. д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.