Збор за перасячэнне мяжы ў Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць да 2025 года
Памер збора за перасячэнне мяжы складае адну базавую велічыню / vk.com/gpkgovby
Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы ў Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прыняў абласны савет дэпутатаў (№ 358 ад 30 снежня 2022-га) пасля ўзгаднення з памежнікамі і мытнікамі, яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачынае дзейнічаць з 1 лютага. Памер збора складае адну базавую велічыню — 37 рублёў. Ад яго вызвалілі ветэранаў вайны, чыноўнікаў, якія выконваюць службовыя абавязкі,замежнікаў, запрошаных дзяржорганамі і арганізацыямі, беларусаў і замежнікаў, якія едуць на лячэнне і г. д.
Збор за перасячэнне мяжы дзейнічаў у Віцебскай вобласці раней, ён быў упершыню ўведзены з 1 жніўня 2021-га — да 1 студзеня 2023 года. Яшчэ раней яго ўвялі Гродзенская, Гомельская і Брэсцкая вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.