Павышаны падатак на люксавае аўто заплацяць каля 1200 беларусаў
Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі каля 1200 уладальнікаў аўто класа "люкс". Такую лічбу назваў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.
Налета ў Беларусі з уладальнікаў люксавых аўто пачнуць браць павышаны маёмасны падатак. Згодна з новым варыянтам Падатковага кодэксу для аўтамабіляў класа "люкс", маладзейшых за тры гады, падатак вырасце ў дзесяць разоў.
Міністр заявіў, што гэтае рашэнне не звязана з дадатковым пошукам грошай. Паводле яго, у гэтым выпадку больш правільна казаць пра сацыяльную справядлівасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.