У мінскі салон прыгажосці прыйшлі падаткавікі і міліцыя
Салон прыгажосці наведалі падаткавікі
25 верасня ў адзін з мінскіх салонаў прыгажосці прыйшла падатковая інспекцыя з праверкай. Падаткавікоў суправаджалі міліцыянты, паведамляе тг-канал мінскай падатковай.
Увагу падаткавікоў пыцягнуў салон, як яны кажуць, "у гламурным квартале Першамайскага раёна сталіцы". Мяркуючы па фота, у салоне як мінімум робяць манікюр.
Падаткавікі выявілі там няўлічаныя сотні рублёў гатоўкай і біжутэрыю. У сваім пасце яны падкрэсліваюць, што згодна са звесткамі касавага абсталявання ніхто ў салоне гатоўкай не разлічваўся: "А адкуль тады больш за 600 рублёў гатоўкай, выяўленых сёння?"
Супрацоўнікі падатковай паабяцалі паведаміць пра вынікі аператыўнага мерапрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.