Для ІП распрацавалі падрабязную інструкцыю, як аформіць лічбавы подпіс

З 1 ліпеня ІП павінны былі падаваць падатковыя дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе

З 1 ліпеня ІП павінны былі падаваць падатковыя дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе / pixabay.com

Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі распрацавала для індывідуальных прадпрымальнікаў інструкцыю, як атрымаць электронны лічбавы подпіс (ЭЛП). Нагадаем, з 1 ліпеня ІП павінны былі падаваць падатковыя дэкларацыі ў выглядзе электроннага дакумента. Гэты дакумент павінен быць завераны ЭЛП. Але летам каля цэнтраў, дзе выдаюць ЭЛП, паўсталі велізарныя чэргі, і прадпрымальнікам дазволілі за 2-і квартал падаць справаздачу ў папяровым выглядзе. Але папярэдзілі, што ЭЛП ўсё роўна трэба атрымаць.

Атрымаць сертыфікат па-ранейшаму можна ў рэгістрацыйных цэнтрах. Прычым як па папярэднім запісе, так і ў парадку жывой чаргі.

У МПЗ таксама нагадалі, што ўладальнікі біяметрычнага пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты (ID-карты) могуць працаваць у асабістым кабінеце плацельшчыка і накіроўваць розныя электронныя дакументы без наведвання рэгістрацыйных цэнтраў. У сваім кабінеце дастаткова будзе ўвесці патрэбны PIN-код, прывязаны да карты.

Для ИП разработали подробную инструкцию, как оформить цифровую подпись
Алгарытм адпраўкі падатковай дэкларацыі для ўладальнікаў ID-карт / nalog.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі