Вось як беларусы замежжа кіруюць сваімі падаткамі. А на што пайшлі вашыя?

А на што ідуць вашыя падаткі?

А на што ідуць вашыя падаткі? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусы ў Літве і ў Польшчы маюць права накіраваць невялікі адсотак сваіх ужо сплачаных дзяржаве падаткаў на падтрымку некамерцыйных ініцыятываў. Тыя, хто перавёў грошы “Новай Беларусі”, цяпер могуць выбраць, які канкрэтна з праектаў платформы падтрымаць.

Мы пагаварылі з прэсавай сакратаркай “Новай Беларусі” Марыяй Грыц пра тое, якія праекты сёлета прэтэндуюць на падаткі беларусаў — і пра тое, чаму нас вучыць гэты вопыт.

 

Клубы для дзетак і VR-экскурсія па знішчаных будынках

Наўпрост цяпер на сайце і ў прыкладанні “Новай Беларусі” людзі выбіраюць, якія праекты яны хочуць аплаціць сваімі падаткамі сёлета. Гэта вельмі нязвыклая для “старой” Беларусі сітуацыя: ты не проста ведаеш, што адбываецца з тваімі падаткамі — ты выбірааеш, на што яны пойдуць. Крута?

Па-першае, людзям патрэбная праца. Самы папулярны праект у літоўскай дыяспары — творчая майстэрня, дзе рамеснікі могуць пазычыць абсталяванне. Такім чынам шмат для каго працэс пошука працы ў эміграцыі будзе скончаны — можна будзе даволі проста ператварыцца ў рамесніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі