Жлобінчаніна экстрадавалі з Расіі і асудзілі на тры гады за пратэсты ў Беларусі
Дзмітрый Падлобнікаў / фота з сацыяльных сетак
Дзмітрыю Падлобнікаву прысудзілі тры гады калоніі за падзеі жніўня 2020 года. Яго абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (артыкул 364 Крымінальнага кодэкса).
Дзмітрый з'ехаў у Расію на заробкі пасля жнівеньскіх падзей. Аднак там яго затрымалі, бо ён ужо быў абвешчаны ў вышук, паведамляюць праваабаронцы.
— У Маскве прайшло некалькі судоў аб экстрадыцыі хлопца ў Беларусь, у выніку якіх абвінавачанага перадалі праваахоўным органам, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека, куды звярнуліся яго адвакаты.
Тры гады Дзмітрыю даў суд Жлобінскага раёна. Суддзя — Святлана Андрэева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.